П'яны кіроўца пераехаў чалавека, а пасля адпінаў яго нагамі

Трагедыя адбылася тры месяцы таму. На цэнтральным скрыжаванні Касцюковічаў на Магілёўшчыне аўтамабіль на шалёнай хуткасці пераехаў матацыкліста, які чакаў зялёнае святло на светлафоры. Эксперт кажа, што аўто імчалася на хуткасці не меншай за 100 км/гадз.

Машына працягнула збітага каля 50 метраў і стукнулася ў каменную агароджу. Пасля гэтага кіроўца выйшаў з аўтамабіля і... пачаў пінаць ледзь жывога матацыкліста. Дарэчы, пацярпелы праз 10 дзён памёр.

У міліцыі п'яны кіроўца апынуўся толькі на наступны ранак. Ім выявіўся 20-гадовы мясцовы жыхар. Вынікі алкагольнага тэста на наступную раніцу пасля здарэння — 1,7 праміле!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі