Пуцін з іроніяй аднёсся да ўключэння ў фінскі сакрэтны "чорны спіс"

Нагадаем, у сераду фінскі тэлеканал MTV3 паведаміў, што імя расійскага прэзідэнта патрапіла ў сакрэтны спіс паліцыі з-за яго кантактаў з байкерамі з "Начных ваўкоў". Пры гэтым Пуцін не абвінавачваўся ў здзяйсненні якіх-небудзь злачынстваў на тэрыторыі Фінляндыі. Аднак, калі б імя Уладзіміра Пуціна не прыбралі са спісу, тэарэтычна яго маглі арыштаваць на мяжы з Фінляндыяй!

Ужо ўчора прадстаўнікі фінскай паліцыі і міністэрства ўнутраных спраў прынеслі свае "шчырыя прабачэнні" расійскаму прэзідэнту і паабяцалі высветліць, якім чынам яго імя магло трапіць у сакрэтны "чорны спіс".

Паводле словаў Дзмітрыя Пяскова, гэтая сітуацыя "не патрабуе нейкага адказу [з боку Крамля]". "Там [у Фінляндыі] вядзецца адпаведная праверка, таму я не думаю, што тут патрабуюцца нейкія дадатковыя дзеянні. Фіны самі ўжо адрэагавалі і прынеслі свае прабачэнні", — адзначыў прэс-сакратар Пуціна.


У нямецкім цягніку злавілі фальшывага Пуціна

Пуцін: Падслухоўваць чужыя размовы нядобра і я завязаў з гэтым (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі