Прызначанне загадчыцай кафедры не сарве выступы Дарафеевай у палях

Пакуль загад аб прызначэнні яе на гэтую пасаду не падпісаны. Пра гэта Еўрарадыё распавядае спявачка. І дадае, што зайздрасці калег да свайго кар’ернага росту ў новым накірунку не асцерагаецца.

Ірына Дарафеева: “Я не перажываю з гэтай нагоды. Бо канкурэнцыя гэта абсалютна нармальна. А ў дадзеным выпадку мне вельмі да спадобы тое, што я сыходжу ў крыху іншую сферу дзейнасці і зараз буду думаць больш пра тое, як дапамагаць маладым артыстам”.

Калі прызначэнне, у якім мала хто сумняецца, адбудзецца, то спявачка адразу плануе з галавой кінуцца ў працу. Прычым, пачынаючы не з верасня, а амаль адразу пасля прызначэння — падчас уступных экзаменаў. Праўда, абяцае, што гэта ніякім чынам не зашкодзіць яе творчым планам і не сарве штогадовыя канцэртныя туры па палях — з выступамі для работнікаў сяла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі