Прыватызацыя па-беларуску: Набыў калгас — выплаці 100 мільярдаў даўгоў

120430 Martin Kalgasy.mp3

“Калі дзесяці мільёнаў еўра ў вас няма, няма пра што гаварыць”, - адразу папярэджвае Еўрарадыё старшыня гаспадаркі “Навагарадзішчанскае” у Шклоўскім раёне Іван Нікановіч.

Але за калгас трэба выплаціць і крэдыты: аж 100 мільярдаў рублёў! 

“Каля 100 мільярдаў узялі крэдытаў, мільярд заплацілі, засталося 99. Мы ж 3 новыя комплексы адбудавалі на 6 тысяч пагалоўя ската. Гэта ж не жарты!”, - тлумачыць Іван Нікановіч.


У гаспадарцы працуюць тры сотні людзей. Людзі не пераборлівыя, абы праца была, ды плацілі.

“Нам без розніцы. Абы праца была ды плацілі. Заробак цяпер нічога, у тым месяцы выйшла 2 мільёны. З кім я працую, ніхто не скардзіцца”, - кажа трактарыст Сяргей Леўс.

Як даведалася Еўрарадыё, гаспадарку можна перарабіць як хочаш: хоць авечак гадуй, хоць страусаў. Але няма інвестараў.

“Я не настолькі багаты, каб набываць калгас. Я ведаю гэтую гаспадарку, калі ў алігараха ёсць такія грошы, то гэта вартая справа. Каму працаваць там ёсць”, - распавядае фермер Мікалай, ён трымае гаспадарку “Владзяна”, па суседстве з “Навагарадішчанскім”.

Агулам на магілёўшчыне прадаюць аж 7 гаспадарак! Да “Копцеўскай нівы” даюць у дадатак 2 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы. Просяць 9 мільярдаў.

Старшыня калгасу Ніна Бязуменка кіруе гаспадаркай 8 гадоў. Скарачэння не баіцца. Маўляў, сама б паскарачала палову:

“Шмат лайдакоў, усялякіх хапае, і выпіваюць. Ёсць і закадзіраваныя, і кадзіруюцца. Не кажу, што мы добрая гаспадарка, так… сярэдняя”.


У Горацкім раёне збіраюцца прадаваць “Макееўшчыну”. Але ацаніць гаспадарку... не могуць. Бо гэта ж трэба заплаціць ацэньшчыкам 20 мільёнаў. Дорага!

У райвыканкаме гаспадарку нахвальваюць і ганарацца, што кіраўніцы ўжо 70 гадоў!

“Мінімальныя датацыі, гаспадарка на мяжы з Расіяй. Вытворчасць малака. Жанчына кіраўніца, ёй ужо больш за 70 гадоў”.

Паводле Белстата, сёлета ў лютым 343 гаспадаркі былі стратныя. Гэта 21% ад усіх гаспадарак, без уліку дзяржаўнай падтрымкі.

 

Паводле Белстата, сёлета ў лютым 343 гаспадаркі былі стратныя. Гэта 21% ад усіх гаспадарак, без уліку дзяржаўнай падтрымкі.

Фота: govorim.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі