Прыватны самалёт сеў на вайсковы аэрадром пад Ваўкавыскам

Як інфармуе БЕЛТА, мінчук на прыватным аднаматорным самалёце Cessna-172 хацеў паказаць сваім сябрам Краснасельскія крэйдавыя кар'еры. Аднак падчас палёту выявілася нейкая непаладка, і лётчык пайшоў на экстранную пасадку.

Да расследавання інцыдэнта падключыліся спецыялісты з Дэпартамента па авіяцыі.

Паведамляецца, што на самалёце такой жа мадэлі ў траўні 1987 году на Краснай плошчы ў Маскве прызямліўся немец Маціяс Руст, што выклікала вялізны скандал і адстаўкі ў кіраўніцтве савецкіх узброеных сілаў.

***

Эксперты: Пілот самалёта Cessna-172 дзейнічаў па сітуацыі

Працягваецца расследаванне інцыдэнта з экстраннай пасадкай прыватнага аднаматорнага самалёта на вайсковым аэрадроме пад Ваўкавыскам.

Нагадаем, прычынай пасадкі пілот назваў непаладку. Паколькі ён не папярэдзіў дыспетчара, то адразу пасля прызямлення быў затрыманы. Яго некалькі пасажыраў не пацярпелі.

Як паведамляе БЕЛТА, у бліжэйшыя дні камісія зробіць свае высновы. Аднак ужо цяпер ананімныя эксперты сцвярджаюць, што пілот "дзейнічаў так, як ад яго патрабавала сітуацыя".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі