Прэс-сакратар МЗС параўнаў Еўрапарламент з друкарскай машынай

Андрэй Савіных: “Як высокахуткасная друкарская машына, Еўрапарламент штампуе шаблонныя палітычна матываваныя рэзалюцыі ў такіх пытаннях. Менавіта такі змест, а дакладней ― яго адсутнасць праглядае ў чарговай рэзалюцыі па Беларусі. Яна далёкая ад рэальнасці і вядзе ў “тупік” па прызнанні саміх жа еўрадэпутатаў”.

Нагадаем, у апошняй рэзалюцыі дэпутаты Еўрапарламента звярнулі ўвагу на тое, што Палаце прадстаўнікоў, абранай 23 верасня, бракуе легітымнасці. Яны нагадалі пра адсутнасць у беларускім парламенце прадстаўнікоў апазіцыі і пра тое, што апаненты Аляксандра Лукашэнкі па-ранейшаму застаюцца за кратамі.

Фота: Reuters.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі