Праз некалькі дзён могуць звольніць яшчэ аднаго аўтара "Гродназнаўства"

У сакавіку Шведа (на здымку) пазбавілі і пасады кіраўніка кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, інфармуе Радыё Свабода.

Паводле слоў самога Вячаслава Шведа, праз 2-3 дні павінен з'явіцца загад рэктара ўніверсітэта пра яго далейшы лёс. Хутчэй за ўсё гэта будзе загад аб звальненні, кажа ён.

Вячаслаў Швед адпрацаваў у Гродзенскім унівэрсытэце звыш за 30 гадоў. Ён — аўтар шматлікіх кніг па гісторыі Гродна. Ён абнародаваў адкрыты ліст, у якім заявіў, што "Гродназнаўства" выдавалася ў Польшчы не падпольна, а таксама пералічыў усё, зробленае за 30 гадоў працы.

Швед удзельнічаў у напісанні кнігі "Гродназнаўства". Раней аднаго з яе аўтараў — Андрэя Чарнякевіча — звольнілі з універсітэту з фармулёўкай "за парушэнне працоўнай дысцыпліны". Пазней старшыня Гродзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра публічна прызнаўся, што асабіста даў загад звольніць дацэнта Чарнякевіча.

У Гродзенскім універсітэце выкладчык звольніўся на знак пратэсту


Шапіра: звольніць з універсітэта Чарнякевіча загадаў я

Фота — kamunikat

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі