Праваслаўныя вернікі святкуюць Даравальную нядзелю

Спрадвеку існавала правіла ў гэты дзень прасіць адзін у аднаго даравання, а ў адказ трэба было казаць “Бог даруе”. Такім чынам вернікі выказваюць спадзеў, што на нябёсах Гасподзь не палічыць за грэх тое, што чалавеку даравалі на грэшнай зямлі.

У гэты дзень у праваслаўных цэрквах людзям адпускаюць грахі, а вернікі павінны быць гатовымі да выканання правілаў даравання, адно з якіх кажа “не асуджай бліжняга свайго”.

Даравальную нядзелю таксама называюць Сырапуснай, бо пасля гэтага свята ўжо нельга есць малочныя прадукты. Яшчэ гэты дзень называюць Успамінам пра выгнанне Адама. У часе набажэнстваў хрысціянам нагадваюць пра страту раю — дасканалага стану чалавека і Сусвету, які быў страчаны праз недавер і непаслушэнства людзей Богу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі