Праваабаронцы: Для прызнання Гайдукова палітвязнем недастаткова інфармацыі

Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказала праваабаронца Людміла Гразнова. Па яе словах, у праваабаронцаў да гэтага часу няма дакладнай інфармацыі, за што ж насамрэч затрымалі Андрэя Гайдукова. А адвакаты нічога не ўдакладняюць, бо далі падпіску аб неразгалошванні.

Гразнова: “У нас няма падстаў дастатковых, каб казаць, што тут ёсць палітычная падшэўка. І пакуль у нас няма такой інфармацыі, я так мяркую, не трэба спяшацца. Бо можам уліпнуць невядома ў што і можам быць уцягнутыя ў сцэнар... І гэта можа адбіцца і на праваабаронцах, і на апазіцыі і, магчыма, можа нават быць нейкі скандал”.

Шмат дадатковых пытанняў наконт сітуацыі вакол Гайдукова ўзнікла ў праваабаронцаў пасля сустрэч з яго сябрамі. “Яны паводзілі сябе вельмі дзіўна”, — кажа Гразнова.

Нагадаем, Павал Севярынец запатрабаваў “паставіць пытанне рубам” перад палітыкамі, праваабаронцамі і міжнароднай супольнасцю наконт прызнання Андрэя Гайдукова палітвязнем.

23-гадовага жыхара Наваполацка Андрэя Гайдукова затрымалі 8 лістапада 2012 года. Паводле афіцыйнай версіі, “у момант закладання тайніка са звесткамі, цікавымі для замежных спецслужбаў”. Яму пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі