Прарэктар БДУІР: Пасля павышэння прахаднога бала ЦТ мы страцім завочнікаў

“У нас зашмат сваёй працы, каб яшчэ нешта замест міністра аналізаваць. Таму мы нічога не ўспрымаем. Яшчэ правілаў няма. Будзе афіцыйны дакумент — тады будзем і думаць”, — заяўляе ў размове з Еўрарадыё першы прарэктар БДПУ імя Максіма Танка Аляксандр Андарала.

130207_pilecki_ct.mp3

Пытанне да яго было простае — што будзе з наборам студэнтаў пасля падвышэння мінімальнага прахаднога бала па ЦТ з 7 да 15 (для гуманітарных дысцыплін) ці 20 (па матэматыцы-фізіцы-хіміі). Пра гэта учора паведаміў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч. Ён таксама заявіў, што паводле папярэдніх падліках колькасць студэнтаў ВНУ у Беларусі зменшыцца на 30%. Гэта значыць, што замест ВНУ амаль 30 тысяч сённяшніх школьнікаў трапяць у тэхнікумы і вучэльні.

Прарэктар БДУІР Барыс Нікульшын расказвае Еўрарадыё, што Мінадукацыі пры падрыхтоўцы рэформы аналізавала статыстыку з ВНУ.

“Па замове Міністэрства мы падрыхтавалі статыстыку, колькі абітурыентаў да нас паступіла з тымі, альбо іншымі баламі. Там указвалася, колькі абітурыентаў па пэўнай дысцыпліне, напрыклад, мела 10 балаў”.

У самім БДУІР да новаўвядзенняў ставяцца насцярожана. Па словах Нікульшына, павелічэнне прахаднога бала ЦТ прывядзе да страты дасведчаных завочнікаў.

“Такое патрабаванне для нашай ВНУ непрымальнае. Мы страцім завочнікаў і дыстанцыёншчыкаў. Тых людзей, якія са стажам, якія, натуральна, забылі школьную праграму. Яны не заўсёды маюць час і рэсурсы, каб прайсці нейкае рэпетытарства. А на тым запасе, які маюць, яны не заўсёды могуць добра здаць ЦТ. Такім чынам, маючы добры стаж, добрыя веды для таго, каб атрымаць завочную адукацыю, такі чалавек можа не набраць неабходную колькасць балаў і мы яго адсякаем”.

І гэта яшчэ не ўсё. Калі элітны БДУІР наўрад ці зведае праблемы з паступаючымі, то для менш прэстыжных рэгіянальных ВНУ павышэнне парогу мінімальнага бала ЦТ можа стаць вялікай праблемай.

“На 30% менш абітурыентаў, магчыма, не будзе. У нас ўсё ж ВНУ элітная, запатрабаваная. Сюды зусім слабыя не ідуць. А вось рэгіянальныя ВНУ, я думаю, вельмі шмат згубяць”.

Акрамя павышэння мінімальнага прахаднога бала па ЦТ міністр адукацыі расказаў пра скарачэнне ў 2013 годзе амаль 2 тысяч бюджэтных месцаў у ВНУ. І назваў усё гэта “аптымізацыяй структуры і аб’ёмаў падрыхтоўкі кадраў у Беларусі”. Бацькі адзінаццацікласнікаў павінны ацаніць.

“Па замове Міністэрства мы падрыхтавалі статыстыку, колькі абітурыентаў да нас паступіла з тымі, альбо іншымі баламі. Там указвалася, колькі абітурыентаў па пэўнай дысцыпліне, напрыклад, мела 10 балаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі