Прана падрыхтавала песню да Дня маці

 Ідэя запісаць беларускамоўную песню нарадзілася некалькі месяцаў таму, калі вядомы партал беларускай музыкі "Тузін гітоў" прапанаваў спявачцы паўдзельнічаць у сваім гіт-парадзе.

"Дагэтуль я працавала з сэсійнымі музыкамі, - кажа Прана. - Цяпер сабрала свой уласны гурт, і пакуль ідзе праца над новымі песнямі і новым арыгінальным гучаннем, нарадзілася ідэя зрабіць спецыяльны рэліз на базе ўжо існуючага матэр'яла. Выбралі "Мальчик-одуванчик" з майго дэбютнага сольнага альбома "Завтра новый день". Вырашылі перакласці на беларускую мову, планавалі таксама зняць кліп, зрабіць рэмікс і прымеркаваць рэліз да дня маці - 8 траўня. Але не паспелі, таму пакуль прэзентуем толькі песню. "Хлопчык-немаўлятка" уяўляе сабой калыбельную, якую маці спявае свайму каханаму сыночку. Гэтая песня больш за ўсё палюбілася маім слухачам, прыкметна таксама, што я напісала яе ва ўзросце 17 год. Гэта адна з першых і найбольш сімвалічных для мяне песень. Тым больш, што я саму мару стаць маці".

Фота: старонка гурта vkontakte

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі