ПРААН выдаліла з Youtube фільм "Вышэй за неба" ў версіі Курэйчыка

Як паведамляе прэс-служба Андрэя Курэйчыка, 18 чэрвеня перасталі працаваць усе спасылкі на фільм "Вышэй за неба" на сайце youtube.com. Відэа было выдалена па скарзе Праграмы развіцця ААН. Чыноўнікі палічылі, што поўнаметражная версія "Вышэй за неба" парушыла маёмасныя правы ПРААН на відэаматэрыял.

Нагадаем, што сцэнарыст і адзін з рэжысёраў фільма Андрэй Курэйчык, а таксама рэжысёр Дзмітрый Марынін не знайшлі паразумення з замоўцам фільма — Праграмай развіцця ААН. Пасля скандалу ў інтэрнэце з'явілася "аўтарская версія" фільма. За 10 дзён стужку на сайце Youtube праглядзелі 70 тысяч чалавек.

Нягледзячы на выдаленне фільма з самага папулярнага відэасэрвісу, яго па-ранейшаму можна паглядзець на іншых сайтах і запампаваць з торэнт-трэкераў.

Фота — yaom.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі