"Польскі дом" у Лідзе спрабавалі ўзарваць

Сама спроба падрыву будынка ў Лідзе адбылася ў снежні 2011 года, але вядома пра гэта стала толькі цяпер, піша "Ежедневник".

11 снежня 2011 года вартаўніца пабачыла незвычайную ўспышку святла каля будынка. Яна выклікала міліцыянтаў. Тыя знайшлі каля будынка нейкае прыстасаванне, якое выклікала ўспышку.

Экспертызу рэчыва з прыстасавання Следчы камітэт атрымаў толькі праз год — 30 лістапада 2012-га. Паводле неафіцыйных звестак, гэта выбуховае рэчыва, якое фігуравала і на працэсе па выбуху ў мінскім метро — "трыацэтонтрыпераксід", ці як яго называюць у народзе "кіса".

Невядомых, якія хацелі ўзарваць будынак, дагэтуль не знайшлі. У пераліку абвінавачанняў невядомым падрыўнікам "тэрарызм" таксама не фігуруе.

Фота — darrius.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі