Польская Акадэмія Дакументальнага кіно едзе на "Лістапад"

Польская Акадэмія Дакументальнага кіно возьме ўдзел у міжнародным кінафестывалі “Лістапад”, які пройдзе ў Мінску з 5 па 12 лістапада. Цягам чатырох дзён прадстаўнікі Акадэміі правядуць адмысловыя майстар-класы пад назвай “Мастацтва Дакументальнага кіно”, прызначаныя для маладых беларускіх рэжысёраў. Падчас іх можна будзе не толькі атрымаць веды пра сучасны польскі дакументальны фільм, але і сустрэцца з яго майстрамі – Ежы Слядкоўскім і Войцэхам Старунем. Падчас сустрэч будуць дэманстравацца фільмы найлепшых польскіх дакументалістаў. Сустрэчы і паказы адбудуцца ў “Цэнтры-відэа”, што ў ГЦ “Сталіца”. Квіткі прадаюцца ў касе кінатэатра.

Сярод фільмаў – “Сібірская лекцыя” Войцэха Старуня – гісторыя пра тое, як маладая полька пасля вучобы выпраўляецца на месца сваёй новай працы – у Сібір. Цягам года яна мусіць выкладаць родную мову сваім суайчыннікам, якія воляй лёсу апынуліся далёка ад Радзімы. Разам з дзяўчынай едзе чалавек з камерай – малады рэжысёр, які будзе здымаць свой першы фільм. За 12 месяцаў дзяўчына знаёміцца з жыццём Прыбайкалля і пакутуе разам з мясцовым насельніцтвам.

“Покліч Свабоды” – фільм Лешка Гнаіцкага і Войцэха Слоты пра тое, якім чынам можна стаць вольным з дапамогай хатняга ўзмацняльніка. Фільм пра ўзнікненне і эвалюцыю польскага року.

“Гарэлачны завод” Ежы Слядкоўскага – гісторыя дзвюх дзяўчын з Жыгулёўска. Адна з іх спрабуе знайсці каханне, іншая – змагаецца за мару. Адна працуе на заводзе, другая – кандуктарам аўтобуса. У выніку ўсё застаецца так, як ёсць. З невялікімі варыяцыямі.

Праграма сустрэч з "Акадэміяй":

8.11.2011 аўторак

17.00 Kocham Polskę / Я люблю Польшчу, 51′ pэж. Марыя Змарз-Качановіч, Ёана Славінская

18.00 Warszawa do wzięcia / Атрымаць Варшаву , 51′ pэж. Караліна Бяляўская, Юлія Рушкевіч

19.00 Урачыстае адкрыццё Польскай Акадэміі Дакументальнага кіно ў Мінску

Beats of Freedom / Покліч свободы, 73′ pэж. Лешак Гнаінскі, Войцэх Слота

9.11.2011 серада

17.00 Syberyjska Lekcja / Сібірскі ўрок 52′ pеж. Войцэх Старань

18.00 Kiniarze z Kalkuty / Кінаманы з Калькуты, pэж. 59′ Анджэй Фідык

19.00 Dziobem i pazurem / Клювам і пазногцем, 52′ pэж. Крысціян Матысек

Dragon Forum Master Class: Крысціян Матысек (рэжысёр) и Дарэк Дзікці (прадзюсер)

10.11.2011 чацвер

17.00 Dragon Forum Master Class: Ежы Слядкоўскі

18.00 Ostatnie kuszenie Gawryły / Апошняя спакуса Гаўрылы 56’ Ежы Слядкоўскі

19.00 Vodka Factory / Гарэлачны завод 90’ Ежы Слядкоўскі

11.11.2011 пятніца

19.00 Кароткі фільм Poste Restante/ Адрасат не знойдзе (14′) pэж. Марцэл Лазінскі

19.15 Урачыстае закрыццё “Польскай Акадэміі Дакументальнага кіно”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі