Перад сыходам Латушка прызначыў аўтараў помніка Міндоўгу

Як паведамілі Еўрарадыё ў Міністэрстве культуры, Латушка прызначыў скульптараў, якія будуць ствараць помнік вялікаму князю Міндоўгу ў Навагрудку.

16 лістапада пад старшынствам Паўла Латушкі прайшло пасяджэнне журы конкурсу на стварэнне эскізных праектаў помніка. З 16 заявак былі прынятыя дзве — вядомых скульптараў Сяргея Бандарэнкі і Паўла Лука. Цяпер яны аб'яднаюць свае намаганні і створаць канчатковы праект.

Нагадаем, што рашэнне аб стварэнні і ўстаноўцы помніка Міндоўгу ў Навагрудку было прынятае сумесна Міністэрствам культуры, Гродзенскім аблвыканкамам і Навагрудскім райвыканкамам. Міндоўг быў не толькі першым вялікім князем літоўскім (у 1248-1253 гадах), але і першым ды апошнім каралём ВКЛ (у 1253-1260 гадах).

Міністэрства культуры паведамляе, што помнік будзе створаны за кошт пазабюджэтных сродкаў. Усе жадаючыя могуць пералічыць сродкі на дабрачынны разліковы рахунак, адкрыты Навагрудскім райвыканкамам: 3642521000622 у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 416 г. Навагрудак філіяла № 413 ААТ "АСБ Беларусбанк" г. Ліда, код банка 696.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі