Пенсіянер абліў бензінам старшыню сельсавета і дастаў запалкі

78-гадовы мужчына (па іншай версіі яму 88 гадоў) прыйшоў у сельсавет і абліў старшыню бензінам, але падпаліць не паспеў. Запалкі з яго рук мужчына выхапіў і выклікаў міліцыю. Як паведамляе БелаПАН, дзядуля звяртаўся ў сельсавет з просьбай прадаставіць яму надомнае абслугоўванне сацыяльных службаў, але пасля праверкі ў гэтым было адмоўлена. Атрымаўшы афіцыйную адмову, пенсіянер і вырашыў ўчыніць самасуд. Распачатая крымінальная справа.

Сёлета ў праграме "Новыя падарожжы дылетанта" на тэлеканале СТВ распавядалася пра падобную гісторыю, якая адбылася ў Кобрынскім раёне. Там пенсіянер прыйшоў да сельсавета "разбірацца" з... кулямётам у руках і даў чаргу па даху будынка (эпізод з кулямётам на відэа пачынаецца ў 19.28).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі