Павел Аракелян перайшоў у “Крамбамбулю” (фота, гук)

7_1.mp3

Саксафон Аракеляна выдатна прагучаў у песні "Мур на пагорку" на сцэне фэста "Захід 2012"

“Сустрэліся з хлопцамі, пасябравалі ― вось так і атрымалася”, ― вельмі сцісла патлумачыў за сцэнай фэста “Захід 2012” свой пераход у “Крамбамбулю” саксафаніст Павел Аракелян― Мне ў "Крамбамбулі" усё падабаецца. Чароўныя людзі, цудоўнае асяроддзе".

"Паша Аракелян ― гэта выдатная знаходка для нас. Я маю надзею, што мы для яго таксама, ― мяркуе Лявон Вольскі. ― На мой погляд, "Крамбамбуля" зараз вельмі аздаравілася. Пабачым, што з гэтага будзе".

На фестывалі пад Львовам “Крамбамбуля” сыграла паўнавартасны сэт з 15 песень. На выступ гурта Лявона Вольскага прыйшло блізу 1 тысячы гледачоў. Прыкладна 200 чалавек прыехала на "Захід 2012" з Беларусі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі