Пасол Польшчы ў Беларусі сустрэўся з прэзідэнтам Браніславам Камароўскім

Яго размова з Камароўскім у прэзідэнцкім палацы ў Варшаве доўжылася каля 45 хвілін. Яны абмеркавалі сітуацыю ў польска-беларускіх адносінах і дачыненнях ЕС і афіцыйнага Мінска.

"Я не быў выгнаны з Беларусі, — сказаў Лешак Шарэпка журналістам пасля сустрэчы. — Трэба сказаць ясна. Мне было прапанавана з'ехаць у Польшчу для кансультацый. Гэта зусім іншы ўзровень дыпламатычных адносін".

Шарэпка выказаў надзею, што гэтыя кансультацыі не будуць доўжыцца занадта доўга, і ён вернецца ў Беларусь разам з іншымі амбасадарамі краін ЕС, інфармуе сайт prezydent.pl.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі