Пасля наведвання Лукашэнкі макароны прайшлі тэрмаапрацоўку

У лабараторыі камбіната  Еўрарадыё расказалі пра спецыяльныя гігіенічныя працэдуры, якія праходзяць супрацоўнікі, перад тым, як пачаць працаваць з прадукцыяй. Яны пераапранаюцца ў спецвопратку і некалькі разоў мыюць рукі.

Нагадаем, што 22 лютага Аляксандр Лукашэнка наведаў Мінскі камбінат хлебапрадуктаў. У відэасюжэце дакладна відаць, што дэлегацыя ў верхняй вопратцы, ці мылі яе ўдзельнікі рукі — невядома. Але ў лабараторыі Еўрарадыё супакойваюць:

“Мы іх (макароны — заўвага Еўрарадыё) апрацавалі парай, Усё высушылі. Таму не перажывайце”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі