Пасланнік Дзярждэпу ЗША: Мартынаў вельмі заняты чалавек

"Кіраўнік МЗС і яго намеснік вельмі занятыя людзі", — адзначыў Меліа сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Зрэшты, сутнасць паслання Сяргею Мартынаву, безумоўна, вядомая. "Вызваліць усіх людзей, якія знаходзяцца ў турме, якім выстаўленыя абвінавачванні ў выдуманых або рэальных дзеяннях, і зняць усе абвінавачванні", — так яе выклаў пасланнік Дзярждэпу.

У сувязі з гэтым ён згадаў і аб магчымых санкцыях, якія могуць прыняць ЗША і Еўрасаюз: "Любыя санкцыі, якія могуць быць ужытыя ў дачыненні да дзяржчыноўнікаў і дзяржпрадпрыемстваў, будуць накіроўвацца на тых, хто непасрэдна прымаў удзел у палітычных рэпрэсіях і прыгнечанні палітычнай волі. Вельмі шмат увагі надаецца таму, каб зрабіць гэтыя санкцыі настолькі кропкавымі, наколькі гэта магчыма".

Сённяшнія аргументы беларускіх уладаў наўрад ці будуць прыняты пад увагу. "Мы вельмі добра азнаёмленыя з гэтай фантастычнай гісторыяй, якая кожны раз дапаўняецца і змяняецца", — заявіў Меліа. Ён нагадаў, што да 19 снежня з выказванняў беларускага кіраўніцтва складалася ўражанне, "што ўсе змовы зыходзяць з Расіі". "Пасля выбараў выявілася, што ўсё ідзе з Захаду. Хто ведае, што будзе на наступным тыдні?", — задаў саркастычнае пытанне Меліа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі