ПАСЕ разглядае беларускае пытанне

Спецдакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па Беларусі Андрэс Херкель ў сваёй заяве ўжо выказаў шкадаванне, што многія абавязальніцтвы ў рамках АБСЕ Беларуссю не былі выкананыя. Сярод іх права грамадзян на свабоднае вылучэнне кандыдатаў і магчымасць свабодна выказваць меркаванне.

Херкель падкрэсліў, што выбары ў Беларусі не былі бесстароннімі з прычыны адсутнасці дакладнай працэдуры падліку галасоў, а таксама магчымасці праверыць вынікі гэтага падліку, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што 27 верасня ў рамках сесіі Генеральнай асамблеі ААН міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з генсакратаром Савета Еўропы Турб'ернам Ягландам. Што яны абмяркоўвалі, невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі