Памёр знакаміты археолаг Міхась Чарняўскі

Міхась Чарняўскі — даследчык паваеннага антыбальшавіцкага супраціву, грамадскі, палітычны і культурны дзеяч Беларусі. Ён аўтар шматлікіх кніг і артыкулаў.

Чарняўскі быў адным з адраджэнцаў сацыял-дэмакратычнага руху Беларусі. Ён здолеў захаваць у сваім архіве шмат рукапісаў Ларысы Геніюш. У свой час ён вывез з Зэльвы, дзе пасля вызвалення з ГУЛАГу ў 1956 годзе жыла паэтка, ейныя ўспаміны, якія потым былі надрукаваныя пад назвай “Споведзь”.


Развітальная паніхіда будзе служыцца ў аўторак, 22 студзеня, a 10-й раніцы ў Доме Смутку ў Мінску на вуліцы Кабушкіна, 49 (заезд з вуліцы Куляшова, раён Партызанскага праспекта), інфармуе Радыё Свабода.

Пахаванне адбудзецца 22 студзеня на радзіме Чарняўскага ў вёсцы Круці Мядзельскага раёна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі