Паляўнічы трафей збег з Польшчы ў Беларусь
Зранку 2 кастрычніка гродзенскія памежнікі знайшлі забітага лася ў памежнай паласе за 50 м ад сігналізацыйнага комплексу.
Як інфармуе прэс-служба Памежнага камітэта, падранак збег у Беларусь ад польскіх паляўнічых. Тыя няўдала падстрэлілі жывёлу на сваёй тэрыторыі. Тушу лася памежнікі перадалі работнікам мясцовага лясгаса.
Дарэчы, такі выпадак на мяжы не адзінкавы. Летась у Белавежскай пушчы памежнікі выявілі ласяня, падстрэленае польскімі паляўнічымі.
Фота — kurer-sreda.ru