Палкоўнік ГРУ рыхтаваўся да партызанскай вайны з інтэрвентамі

Адстаўны палкоўнік заявіў, што рыхтаваўся не да мецяжу, у арганізацыі якога яго абвінавачваюць, а "да партызанскай вайны на выпадак магчымага ўварвання непрыяцеля".

Паводле слоў Квачкова, яго арганізацыя "Народнае апалчэнне" здзяйсняла "партызанскія вучэнні, каб быць гатовымі на выпадак вайны". Бо ён мае сумневы ў баявых якасцях расійскай арміі.

Як паведамляе РІА "Новости", Уладзімір Квачкоў сцвярджае, што расійскія спецслужбы ўкаранілі ў шэрагі яго арганізацыі сваіх агентаў, якія і "правакавалі яго на мяцеж".

Адстаўному палкоўніку ГРУ пагражае да 20 гадоў турмы.

Фота — ria.ru