Палітолаг: Кандыдаты ў прэзідэнты сёлета вызваленыя не будуць

Палітолаг Юрый Чавусаў пракаментаваў памілаванне беларускімі ўладамі чарговай групы палітвязняў.

Аўтар: Аня Балаховіч 15.09.2011 12:45

Еўрарадыё: Ёсць думка, што вызваленне палітвязняў "порцыямі" — гэта паказальныя крокі для Еўрасаюза, каб ён заглынуў прынаду і зрабіў пэўныя саступкі ў адносінах да беларускай улады, аднавіў дыялог. На вашую думку, ці гэты крок кіраўніка Беларусі адгукнецца нейкім чынам і зробіць Еўропу больш прыхільнай да беларускіх уладаў?

 

Юрий Чавусаў: "Вызваленне палітвязняў "порцыямі" — гэта перамога таго падыхода, які быў прынцыпова заняты еўрапейскімі структурамі, у першую чаргу ўрадамі еўрапейскіх сталіцаў і Бруселем, уласна кажучы, калі было прынята рашэнне не ўступаць у перамовы адносна вызвалення палітвязняў, не ўступаць у гандаль палітвязнямі, а паставіць вызваленне палітвязняў адзінай перадумовай для вяртання да палітыкі дыялога з беларускім рэжымам. Беларускі рэжым хацеў гандлю палітвязнямі, а тавар аказаўся неліквідным".

 

Еўрарадыё: Калі ўсе палітвязні будуць вызваленыя, ці будзе ЕС патрабаваць яшчэ нейкіх зменаў, рэформаў, каб пачаць дыялог з рэжымам? 

 

Юрий Чавусаў: "Ёсць пералік тых патрабаванняў, якія ЕС высоўвае апроч вызвалення палітвязняў — гэта накшталт скасавання артыкула 193.1 , які карае за дзейнасць незарэгістраваных арганізацыяў, гэта рэгістрацыя палітычных арганізацый — усе гэтыя патрабаванні высоўваюцца як прадмет для дыялогу. Вызваленне палітвязняў робіць такі дыялог магчымым. Я думаю, што пасля вызвалення асобаў, якія былі кандыдатамі ў прэзідэнты, пасля вызвалення пацярпелых ад правакацыяў тыпу Дашкевіча і Лобава,  пасля вызвалення Алеся Бяляцкага, дыялог па іншых пытаннях зробіцца магчымым і ЕС у яго ўступіць".

 

Еўрарадыё: На вашую думку, калі апошні палітвязень пакіне турму?

 

Чавусаў: "Я думаю, што вызваленне 11 — гэта апошні крок. І кандыдаты ў прэзідэнты, калі яны не патрапілі ў спіс гэтых 11, будуць вызвалены значна пазней. Думаю, гэта наступны год".

 


Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

Мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення.

Аб'яўлены склад новага ўраду, сфармаваны прэзідэнтам Франсуа Аландам.

Кіраўнікі сельгасарганізацый будуць паведамляць загадчыкам мясцовых крамаў пра дні выплаты заробкаў сваім працаўнікам.

Першая ракетка свету не згуляе ў 1/8 фінала прэстыжнага турніра з прызавым фондам больш за 2 млн долараў.

Прэм'еру песні паказаў расійскі тэлеканал "Дождь".

Пра гэта сёння піша расійскае выданне "Коммерсантъ".

Мінэканомікі павысіла гранічныя адпускныя цэны.

Канада будзе гуляць са Славакіяй, ЗША — з Фінляндыяй.

Гэтае пытанне ўнесена ў парадак паседжання, якое пройдзе ў чацвер у Хельсінкі.

16 траўня беларуска-польскую мяжу перасяклі восем нелегальных мігрантаў з Афганістану.