Пакуль БАТЭ даляцеў да Тэль-Авіва, Мазалеўскі стаў бацькам

Нагадаем, у першым матчы ў Мінску БАТЭ выйграў з лікам 2:0.

Як паведамляе прэс-служба барысаўчан, пералёт з Беларусі да нацыянальнага аэрапорта "Бен-Гурыён" заняў больш за тры гадзіны. Гатэль "David Intercontinental", у якім пасяліліся беларусы, месціцца на беразе Міжземнага мора. Тэмпература паветра — каля 30 градусаў цяпла.

Ужо ў Ізраілі да БАТЭ дайшла вестка, што ў нападаючага Дзмітрыя Мазалеўскага ў Беларусі нарадзілася дачка. Віншуем!

Матч пройдзе на стадыёне ў Рамат-Гане. БАТЭ мае добрыя шанцы, каб зноў выйсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

Фота — fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі