Пад Віцебскам на вучэннях загінуў дэсантнік

Вайсковец 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады патануў падчас начных трэніравальных скачкоў. Здарэнне адбылося на мінулым тыдні. Цела 23-гадовага дэсантніка вадалазы знайшлі толькі ў нядзелю, паведамляюць "Народныя навіны Віцебска".


Падчас вучэнняў дэсантнік прызямліўся ў возера. Па расповедах калегаў, загінулы быў камандзірам узвода і выдатным плыўцом. У вадзе ён ужо амаль вызваліўся ад парашута. Але потым штосьці перашкодзіла яму выратавацца, хоць да берага было зусім блізка. 


У возера Скрыдлева ў тую ноч зваліліся яшчэ некалькі дэсантнікаў. Але яны, на шчасце, змаглі выплысці. Кажуць, што падчас вучэнняў быў моцны вецер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі