Пад Слуцкам міліцыянт застрэліў сабаку-"монстра"
Бяздомны сабака залез на падворак жылога дома і напаў на жанчыну.
Здарэнне адбылося ў вёсцы Вежы Слуцкага раёна. Ад сабакі пацярпела пенсіянерка, а таксама хатнія жывёлы. Дачка жанчыны выклікала міліцыю.
Як паведамляе БЕЛТА, міліцыянт вырашыў скарыстаць табельную зброю і застрэліў сабаку.