Пад Гроднам перапахавалі шкілеты людзей XV стагоддзя (фота)

19 красавіка ў вёсцы Коматава ў Гродзенскім раёне адбылося перахаванне парэштак старажытных людзей. Паводле хрысціянскіх канонаў святар, айцец Андрэй з грэка-каталіцкай царквы, адслужыў паніхіду. Перад паўторным пахаваннем гэтыя знаходкі даследаваў антраполаг.

“Тут жылі даволі актыўна жылі людзі ў каменным і ў жалезным веку. Потым нейкі час гэты пагорак пуставаў, і з канца XV стагоддзя тут пачалі хаваць памерлых. Тут мужчыны і жанчыны рознага ўзросту, шмат дзяцей. Кожны пяты пахаваны – гэта дзіцёнак”, — расказала кіраўніца археалагічнай экспедыцыі ў Коматаве Юлія Юркавец.

Сярод знаходак – вялізныя каменныя надмагільныя пліты з крыжамі. Іх пакладуць зверху новай магілы.

Узбярэжжа каля вёскі Коматава затопяць пасля запуску Гродзенскай гідраэлектрастанцыі, калі  ў Нёмане ўздымецца ўзровень вады. Між тым у зоне затаплення знаходзяцца 33 археалагічныя помнікі. На іх даследаванне спецыялісты патрацілі больш за 3 гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі