Пад Глускам 20-гадовы трактарыст наехаў на палявода
Мужчына вываліўся з каўша падчас руху трактара.
Здарэнне адбылося каля вёскі Старае Сяло Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Ад наезду 42-гадовы мужчына моцна пацярпеў і памёр па дарозе ў шпіталь, паведамляе магілёўская міліцыя.
Пацярпелы працаваў у СПК “Заря Коммуны”.