Па справе аб збіцці ў метро інваліда апыталі 12 чалавек

Сведкі пацвердзілі, што падазраваны ўдзельнічаў у збіцці інваліда. "Аднак карціна па справе недастатковая. Не хапае самага галоўнага — паказанняў пацярпелага. Ён пакуль не здольны гаварыць", — цытуе словы Герасімава партал tut.by.

Нагадаем, 2 студзеня ў метро быў збіты 40-гадовы мужчына, інвалід першай групы, які папрасіў маладога чалавека саступіць яму месца. Падазраваных па справе зафіксавалі відэакамеры метрапалітэна. Распачатая крымінальная справа ў адносінах аднаго з падазраваных, мінчука 1995 года нараджэння. Ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Еўрарадыё адшукала сведку падзеяў, які сядзеў насупраць

Хлопец, які збіў інваліда: Ніхто за яго не заступіўся

"Мы б цяпер саступілі, а можа быць, адштурхнулі"

Маці збітага інваліда: сын быў ветлівым і паказаў пасведчанне

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі