Па Мінску развесілі афішы з канцэртамі Ляпісаў, Крамы і Крамбамбулі (фота)

У нядзелю на рэкламных тумбах Мінска з’явіліся афішы сольных канцэртаў “забароненых” беларускіх рок-гуртоў – “Ляпіса Трубяцкога”, Крамы і Крамбамбулі. Паводле іх, усе тры мерапрыемствы запланаваныя на 9 траўня, але ў розных месцах. “Ляпісы” нібыта прэзентуюць новы альбом у Палацы спорту, Крама грае ў клубе Re:public “Святочны канцэрт да дня Вялікай Перамогі”, а Крамбамбуля выступае ў КЗ “Мінск”.

“Не… Мы не можам там граць, мы ж забароненыя…Гэта проста жарт, напэўна, нейкі”, – з сумам каментуе лідар Крамы Ігар Варашкевіч.

У Палацы спорту і КЗ “Мінск” таксама нічога не чулі пра канцэрты. У Re:public на 9 траўня запланаваны рэпер “Vinsent”.

Як даведалася Еўрарадыё, афішы павесілі прыхільнікі беларускай музыкі, каб нагадаць мінчанам пра “чорныя спісы”.

“9 мая – дзень вялікай перамогі, нам верыцца, што гэты дзень можа стаць днём перамогі беларускай музыкі і іх фанатаў”, – распавёў малады чалавек, які пажадаў застацца неназваным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі