Нямецкія дыпламаты інтарэсы Даніі прадстаўляюць, але візы туды не выдаюць

Ад 1 студзеня старшынства ў Еўрасаюзе прыняла краіна, якая не мае ў Беларусі сваёй амбасады — Данія. Інтарэсы гэтай краіны ў нас прадстаўляе амбасада Нямеччыны. Вось толькі візы для паездкі ў Данію нямецкі кансулат у Мінску не выдае. 


Вольфганг Мюлер: “Гэта тэхнічная праблема, чыста тэхнічнага характару, якой ужо не адзін месяц. Мы ўсе разам шукаем яе рашэнне, але пакуль яно не знойдзена. Таму, на жаль, тыя грамадзяне, якія хочуць наведаць Данію, вымушаныя падаваць свае хадайніцтвы ў амбасаду Даніі ў Маскве”.


Прагназаваць, калі магчыма вырашэнне гэтай “тэхнічнай праблемы” консул не стаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі