Някляеў: 80 тысяч еўра — гэта мала на 3 тысячы штурмавікоў

Такую думку Уладзімір Някляеў выказаў у каментары для Еўрарадыё:

“Гэта чарговая фальшыўка. Яна фальшывая нават у названых сумах. Сказана, што “Гавары праўду” на Плошчу атрымалі 80 тысяч еўра. Канешне, для нашага чалавека ў мазгах выбух: “Ого, 80 тысяч еўра!”. Але, каб падзяліць 80 тысяч еўра на 3 тысячы штурмавікоў, то на кожнага — па 26 еўра. Не думаю, што нехта за гэтыя грошы нешта будзе штурмаваць. Гэта, як завецца, што ў галаву прыйдзе, абы скампраметаваць”.

Нагадаем, у эфіры тэлеканала “Беларусь-1” у нядзелю паказалі фільм “Урокі польскай”, у якім сцвярджалася, што кампанія “Гавары праўду” ды іншыя прадстаўнікі апазіцыі атрымлівалі грошы ад Польшчы на правядзенне акцый пратэсту. Таксама ў фільме ішла гаворка пра віцебскага актывіста, які, нібыта, за грошы дапамагаў усім жадаючым атрымліваць візы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі