Някляеў: калі зноў давядзецца праходзіць праз Плошчу, на выбары не пойдзем

Пра нежаданне кампаніі “Гавары праўду!” браць удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2015 года па сённяшнім выбарчым заканадаўстве Еўрарадыё расказаў лідар гэтай структуры Уладзімір Някляеў:
130307_niakliaeu.mp3
“Калі ўсё застанецца так, як ёсць, і калі ізноў трэба будзе праходзіць праз Плошчу, магчыма, мы не будзем браць удзел у гэтай прэзідэнцкай кампаніі. Гэта ўсё будзе залежыць ад таго, з якімі вынікамі мы выйдзем у 2014 годзе на фінішную прамую да 2015 года”.

Тым не менш, у сёлетніх мясцовых выбарах “Гавары праўду!” дакладна будзе ўдзельнічаць. Незалежна ад таго, наколькі грунтоўныя змены будуць унесеныя ў Выбарчы кодэкс да іх пачатку.

Нагадаем, цягам некалькіх дзён ў Мінску працавала місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Яе прадстаўнікі сустракаліся з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікамі Цэнтрвыбаркама, лідарамі палітычных структур і грамадзянскай супольнасці. Мэтай візіту місіі было абмеркаванне вынікаў мінулай выбарчай кампаніі і рэкамендацыяў АБСЕ.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі