Новая песня ад Akute (слухаць!)

Akute выклалі ў сеціва новую песню “Наскрозь”. Яе канцэртная прэм’ера адбылася яшчэ ў лістападзе. Студыйная версія песні з’явілася літаральна на днях, і музыкі вырашылі не цягнуць з прэзентацыяй.


“Песня атрымалася даволі хутка, на адной хвалі. Яна быццам простая — пра каханне, восень і цемру, але ёсць у ёй нешта незвычайнае. Мы з Ромам недзе тыдзень слухалі сыры дыктафонны запіс з рэпетыцыі — такога не было з часоў “Адзіноцтва””, — прызнаецца Стас Мытнік.


Праз тыдзень Akute выпраўляюцца ў першы ў сваёй гісторыі тур па Беларусі. Ён атрымаў назву “Як на далоні” у гонар адной з песень гурта “Уліс”. Музыкі абяцаюць, што новая праграма будзе больш канцэптуальна збудаванай. У Мінску магілёўскія рокеры выступяць 12 красавіка ў клубе Re:Public пры падтрымцы электроннага праекта Pryzma.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі