"Неўязны" міністр Анатоль Куляшоў паехаў у Францыю

Як інфармуе БЕЛТА, міліцэйская дэлегацыя знаходзіцца з афіцыйным візітам у Генеральным сакратарыяце Інтэрпола ў французскім горадзе Ліён. Візіт пачаўся сёння і працягнецца да 20 студзеня.

МУС Беларусі і Інтэрпол дамаўляюцца аб прызнанні пашпарту Інтэрпола. Гэты дакумент дае прадстаўнікам арганізацыі шэраг магчымасцяў. У прыватнасці, бязвізавы ўезд у дзяржаву, якая падпісала з Інтэрполам адпаведную дамову.

Нагадаем, што Анатоль Куляшоў уключаны ў "чорны спіс" Еўрасаюза. Яму забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі