Несвіжанін затрымаў жанчыну-кіроўцу, якая збіла дзяўчынку

Здарэнне адбылося ў першай палове дня 21 лістапада ў Нясвіжы. На пешаходным пераходзе аўтамабіль, якім кіравала жанчына з пасёлка Гарадзея, збіў шасцігадовую дзяўчынку. Кіроўца спрабавала ўцячы з месца здарэння.

Гэта ўбачыў адзін з жыхароў Нясвіжа. На сваім аўто ён дагнаў парушальніцу, падрэзаў яе машыну і вымусіў спыніцца. Мужчына пашкодзіў сваю машыну, але выплата страхоўкі ў такім выпадку не прадугледжваецца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі