Навучанне ва ўніверсітэтах падаражэе на мільёны?

Еўрарадыё праверыла як падаражанне курса адбілася на ВНУ Беларусі

Аўтар: Арцём Мартыновіч 24.05.2011 18:21

“Расцэнкі, вядома, будуць змяняцца, на кожны навучальны год фарміруецца новая цана”, – кажа супрацоўніца Віцебскага ўніверсітэта імя Машэрава.

Новыя цэны ў ВНУ яшчэ не з’явіліся – будуць вядомыя бліжэй да пачатку новага навучальнага года.

“У бліжэйшы час мы не планавалі, пакуль не павысяць стаўку першага разраду. Пакуль мы не плануем мяняць кошты”, – распавядаюць у бухгалтэрыі БДУ. Тарыфная стаўка – гэта кропка вымярэння заробку. Менавіта ад яе залежыць павышэнне коштаў на навучанне.

 

У Беларускім універсітэце інфамратыкі і радыёэлектронікі таксама пакуль не плануюць павышаць кошты на навучанне.

 

Супрацоўніца БДУІР: “Пакуль не будзе павышацца стаўка першага разраду, цэны на навучанне таксама падымацца не будуць”.

Кошт навучання ўзгадняецца з Міністэрствам адукацыі, універсітэт можа толькі ўнесці прапановы. Зараз самае дарагое навучанне ў БДУІРы складае 5,2 мільёны за год.

Нагадаем, у студзені 2009 года адбылася дэвальвацыя. Беларускі рубель патаннеў на 20%.

Тады студэнты галоўнага ВНУ краіны пачалі плаціць больш на 1,3 мільёна. То бок у сярэднім аплата вырасла з 3,3 мільёнаў рублёў у 2008 годзе да 4,7 мільёнаў у пачатку 2009 года.

Студэнтам БДПУ імя Танка пасля дэвальвацыі-2009 за другі семестр давялося заплаціць больш на 300 тысяч.

“1,1 мільён я плаціў у першым семестры. У другім плаціў ужо 1,3 і яшчэ потым даплачваў 100 тысяч”, – прыгадвае студэнт.

Дарэчы, у некаторых універсітэтах аплата вырасла ўжо сёння. Бо ў мінскім філіяле Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта эканомікі аплата ў расійскіх рублях.
 
“У мінулым годзе каштавала 26 тысяч расійскіх рублёў завочнае і 54 тысячы дзённае. Што будзе ў гэтым годзе не ведаю”, – распавядаюць ва ўніверсітэце. Пры гэтым аплата праводзіцца па курсе Нацбанка ў беларускіх грошах. “Які курс Нацбанк выстаўляе, па такім і плаціце”.
 
Нагадаем, з 24 траўня курс Нацбанка 173 беларускія за 1 расійскі рубель, замест ранейшых 113. Такім чынам, раней студэнт мінскага філіяла Маскоўскага  ВНУ плаціў 6 мільёнаў за год. Цяпер жа - больш за 9 мільёнаў. Аднак ва ўніверсітэце плануюць меры, каб выйсці з нечаканай сітуацыі.

“Мы добра разумеем, што курс рэзка скочыў, і будуць праблемы з аплатай. Трэба ўзгадніць з Масквой”.

Цікава, што зараз навучанне на факультэце БДУ – “Міжнародныя адносіны” каштуе 6,5 мільёнаў за год, альбо амаль на траціну менш, чым ў мінскім філіяле маскоўскага ВНУ.

Апошні раз плата за навучанне у беларускіх ВНУ павышалася з пачатку 2011 года. Цяпер аплата ў БДЭУ складае 4,6 мільёна за год. У Акадэміі кіравання 5,1 мільёна.

 

Фота: www.law.bsu.by


  • аудио
  • текст

You are missing some Flash content that should appear here! Perhaps your browser cannot display it, or maybe it did not initialize correctly.

Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

Мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення.

Аб'яўлены склад новага ўраду, сфармаваны прэзідэнтам Франсуа Аландам.

Кіраўнікі сельгасарганізацый будуць паведамляць загадчыкам мясцовых крамаў пра дні выплаты заробкаў сваім працаўнікам.

Першая ракетка свету не згуляе ў 1/8 фінала прэстыжнага турніра з прызавым фондам больш за 2 млн долараў.

Прэм'еру песні паказаў расійскі тэлеканал "Дождь".

Пра гэта сёння піша расійскае выданне "Коммерсантъ".

Мінэканомікі павысіла гранічныя адпускныя цэны.

Канада будзе гуляць са Славакіяй, ЗША — з Фінляндыяй.

Гэтае пытанне ўнесена ў парадак паседжання, якое пройдзе ў чацвер у Хельсінкі.

16 траўня беларуска-польскую мяжу перасяклі восем нелегальных мігрантаў з Афганістану.