Напярэдадні прыезду расійскага прэзідэнта працягваюцца затрыманні і суды

Лідара беларускіх нацыянал-бальшавікоў затрымалі ў сталіцы, нібыта, за нецэнзурную лаянку. Як паведамляе сайт spring96.org, яшчэ адзін нацыянал-бальшавік — Дзмітрый Сіняк — таксама асуджаны на 5 сутак арышту. "Хартыя-97" інфармуе, што за "дробнае хуліганства" на 10 сутак адправілі за краты нацыянал-бальшавіка Дзмітрыя Паліенку. У адказ, іх паплечнікі правялі акцыю, прымеркаваную да прыезду расійскага прэзідэнта.

Нагадаем, 30 траўня ў Мінску асудзілі на 5 сутак арышту актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага.

Яўген Контуш на здымку справа. Фота — belnb.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі