На свабоду ўжо выйшлі 62 амніставаныя сухотнікі (дакумент)

Еўрарадыё атрымала адказ на запыт з упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў. З ліста за подпісам начальніка ўпраўлення Канстанціна Шалькевіча вынікае, што да 3 верасня з папраўчых установаў Дэпартамента выканання пакаранняў вызвалена 25 інвалідаў І і ІІ груп.

Таксама, на сённяшні дзень вызваленыя 62 асуджаныя, хворыя на актыўную форму сухотаў.

Нагадаем, у артыкуле 1 Закона “Аб амністыі” прапісана: “Вызваліць ад пакарання... інвалідаў І альбо ІІ групы, а таксама асоб, хворых на актыўную форму сухотаў, аднесеных да І, ІІ, V "А" альбо V "Б" групаў дыспансернага ўліку”.

Звесткі наконт усіх вызваленых сухотнікаў, сцвярджаецца ў лісце з МУС, адразу былі накіраваныя ў супрацьсухотныя дыспансеры па месцы жыхарства “з указаннем дыягназу і групы дыспансернага ўліку”. Такім чынам, усіх сухотнікаў, якія выходзяць па амністыі, на свабодзе чакаюць дактары тубдыспансераў. Але не ўсе хворыя, як раней паведамляла Еўрарадыё, пагаджаюцца класціся ў шпіталь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі