На сайце КПРФ з'явілася показка пра Лукашэнку

Падаем твор былога дэпутата Дзярждумы таварыша Нікітчука.
 
"Тэлефануе Мядзведзеў Лукашэнкі і кажа:

— Вось у вас ў Беларусі з правамі чалавека напружана.

На што Лукашэнка адказвае:

— Дзмітрый Анатольевіч, пагадзіцеся, што ў мяне свае праблемы, а ў вас свае, але на мяжы паміж Расіяй і Беларуссю стаяць два маіх палкі.

Мядзведзеў у жаху кідае слухаўку і тэлефануе Сердзюкову з пытаннем:

— Колькі ў Беларусі палкоў?

— Два.

— А пад якім сцягам яны пойдуць?

— Пад чырвоным.

— Ну, дзякуй Богу, калі два палкі пойдуць на Маскву, то да Крамля дойдзе не болей за батальёна, справімся!

— Баюся, што калі яны пад чырвоным сцягам пойдуць, то да Крамля дойдзе 20 палкоў!".

На сайце КПРФ анекдоты аднесеныя да раздзелу "Палітыка і гумар". А побач — сур'ёзны тэкст пад загалоўкам "Г. А. Зюганаў на сесіі ПАСЕ ў Страсбургу: Еўропе трэба не асуджаць Беларусь, а браць з яе прыклад!".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі