Сайты інстытута кантролю ведаў і Мінкульта зробленыя на “беларускі" мове

Праглядаючы старонкі афіцыйных беларускіх установаў, Еўрарадыё заўважыла цікавую акалічнасць. На сайце Міністэрства культуры і Рэспубліканскага інтстытута кантролю ведаў (РІКВ) ў раздзеле, дзе можна выбраць мову, беларуская пазначаная як “беларускі”.

Каб праверыць, што гэта значыць, карэспандэнт Еўрарадыё звярнуўся ў гэтыя ўстановы.

У Міністэрстве культуры гэта тлумачаць  тым, што іх сайт цяпер на мадэрнізацыі.

Гэта працоўны момант. Некаторыя раздзелы цяпер увогуле зачыненыя”, — распавяла прэс-сакратарка Міністэрства культуры Ганна Смольская.

У Міністэрстве ўпэўніваюць, што ўсе хібы, звязаныя з працай сайта, будуць выпраўленыя да 1 верасня.

“З 1 верасня, спадзяюся, ўсё будзе добра. Будзе беларуская мова, руская мова, ангельская мова. Таксама будзе адзіны адрас: kultura.gov.by”.

То бок, з верасня Міністэрства культуры, як і ўсе іншыя дзяржаўныя ўстановы пяройдзе ў паддамен .gov, як таго патрабуюць нарматыўныя акты. Нагадаем, цяпер іх сайт працуе ў даменнай зоне .by.

А ў Інстытуце кантролю ведаў даводзяць , што надпіс “беларускі” на іх сайце значыць не мову, а …

“…беларускі варыянт сайта. Але калі гэта кагосьці засмучае, мы зменім. Напішам, беларуская мова. Я мяркую, што калі ідзе асацыяцыя з мовай, то мы зменім гэты надпіс”, — патлумачыла супрацоўніца інстытута.

Таксама ў інстытуце паскардзіліся, што гэта ўжо другі званок з нагоды гэтага надпісу. Таму, маўляў, трэба перарабіць абавязкова, каб больш не было непаразуменняў.

Фота: www.kultura.by, rikz.unibel.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі