На Пружаншчыне зносяць сядзібу ХІХ стагоддзя

У Белавусаўшчыне (4 км ад Пружан) знаходзіцца адна з сядзібаў Швыкоўскіх. У ХІХ стагоддзі гэта былі ўладальнікі Пружанаў, яны бралі ўдзел у паўстанні Каліноўскага. Цяпер дом разбіраюць.

Выявілася, што цэглы для печаў вазілі з Парыжа і Лондана. Цяпер іх парасцягалі або пабілі. Краязнавец Мікола Папека адзначае, што гэта адна з апошніх драўляных сядзібаў Брэстчыны:

Папека: "Будынак бясспрэчна ўваходзіць у праграму максімум магчымых турыстычных аб’ектаў аб’язной трасы вакол Белавежскай Пушчы. Смачны такі аб’ект... Адна з апошніх драўляных шляхецкіх сядзібаў Берасцейшчыны. Раней калгас вельмі ўкладваўся ў захаванне парка вакол фальварка, возера. Нават прэмію атрымалі. Вадаём у 300 метрах адсюль займае каля 4 га. Дык там да вострава праклалі масткі, прывезлі катамараны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі