На Пружаншчыне разбілі бульдозерам склеп Крашэўскіх разам з трунамі (фота)

На полі непадалёку ад вёскі Доўгае і руін сядзібы Крашэўскіх цяпер ляжаць рэшткі ад склепа і цынкавых трун. Сведкі кажуць, што яшчэ нядаўна тут сустракаліся і косткі. Падмуркі капліцы ХІХ стагоддзя ля дарогі прыкрывалі бяроза і кусты бэзу — цяпер тут поле. Настаўнік гісторыі Мікалай Волчык тлумачыць:

Волчык: "Зграблі магутным бульдозерам. Я ў сельсавет, у Пружанскі музей — біць трывогу. Няхай бы хоць назад загарнулі — можа, потым што аднавілі б... Будзе ж налета юбілей! Але назаўтра гляджу — там роўнае поле".

У склепе пад капліцай былі пахаваныя два блізкія сваякі пісьменніка. Па словах Волчыка, "прыборку" ў вёсцы зладзілі да прыезду нейкага начальніка.

Да 200-годдзя Крашэўскага, славутага паэта-дэмакрата, улады планавалі аднавіць сядзібу-музей Крашэўскіх у Доўгім, дзе паэт правёў дзяцінства. Ёсць рашэнне Міністэрства культуры паставіць у вёсцы памятны знак, адзначае сайт regionby.org. Але замест яго выйшаў знак бяды, кажуць краязнаўцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі