На прэзідэнцкіх выбарах у Кыргызстане перамог Алмазбек Атамбаеў

Такія папярэднія вынікі апрацаваных звестак з 90% выбарчых участкаў.

Кіраўнік Цэнтравыбаркаму Туйгунаалы Абдраімаў на прэс-канфэрэнцыі ў панядзелак заявіў, што другога тура выбараў не спатрэбіцца. Па яго словах, якія пераказвае Радыё "Свабода", за Атамбаева прагаласавалі больш як 60% выбарцаў. Яго асноўныя канкурэнты Адахан Мадумараў і Камчыбек Ташыеў набралі па 14% галасоў.

Для перамогі кандыдату трэба атрымаць больш за 50% галасоў выбаршчыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі