На Піншчыне шпіталізаваныя 18 малодшых школьнікаў з Лунінца

На Піншчыне яны былі ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Світанак" у вёсцы Пагост-Загародскі. Усе яны — вучні адной з сярэдніх школ Лунінца. Яшчэ шасцярых дзяцей забралі бацькі, адмовіўшыся ад шпіталізацыі.

Папярэдні дыягназ лекараў — харчовая токсікаінфекцыя невыразнай этыялогіі. Прасцей кажучы, дзеці атруціліся невядома чым. Як паведамляе сайт tomin.by, цяпер школьнікі знаходзяцца пад наглядам лекараў.

Дарэчы, агулам у "Світанку" праходзяць курс аздараўлення каля 400 дзяцей.

Фота — ru.tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі