На недабудаваным паркінгу ў Мінску за 2 тыдні загінула двое маладых людзей

14 лістапада яшчэ адзін малады чалавек загінуў у недабудаваным мінскім паркінгу, які за вялізарны памер і круглую форму моладзь называе “Калізеем”. Маладога чалавека звалі Ілля, яму было 24 гады.

 

 

“Малады чалавек 1987 года нараджэння з мэтай скончыць жыццё самагубствам выкінуўся, арыенціровачна, з 9-га паверха будынку па завулку Казлова, 51”, — суха распавядаюць пра гэты выпадак у Пракуратуры горада Мінска. Прычынай самагубства стала спрэчка з дзяўчынай.

 

Менш за два тыдні таму “Калізей” прыняў чарговую ахвяру. Уночы з 3 на 4 лістапада ўпала ў шахту і разбілася дзяўчына.




Па каментарыі Еўрарадыё звярнулася да беларускіх экстрымалаў. Дзякуючы сваёй вышыні (каля 33 метраў) “Калізей” — вельмі папулярны аб’ект сярод аматараў экстрымальных відаў спорту.

“Паміж намі ёсць дамоўленасць, што пасля таго, як з “Калізея” упала дзяўчына, мы ніякіх падзеяў там не праводзім. Ні ўчора, ні пазаўчора скачкоў там не было”, — распавёў нам адзін з лідараў гэтага руху.

…6 тыдняў таму на пытанне пра самае яркае ўражанне дзяцінства Ілля адказаў: “Як навярнуўся з другога паверха на бетонную падлогу”. R.I.P.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі