На мяжы заторы, а аўтобусы і цягнікі да Вільні ідуць паўпустыя

120430 Pilecki Vilnia.mp3

На выхадныя памежныя пераходы на беларуска-літоўскай мяжы былі паралізаваныя. Чакаць у чэргах даводзілася па 12 гадзін. Еўрарадыё даведалася, чаму не павялічваецца колькасць аўтобусных і чыгуначных рэйсаў.

“Мы бы былі рады. Калі ўзнікаюць такія вось праблемы (з перапоўненасцю рэйсаў -- Еўрарадыё), мы даем дадатковыя рэйсы. Вось давалі на Каляды, калі шмат выходных дзён, да Піцера і Масквы”, -- расказвае Еўрарадыё намеснік кіраўніка “Мінсктранса” Віктар Тозік.

120430 Pilecki Vilnia.mp3

Чыноўнік дадае, што кожны новы рэйс трэба ўзгадняць з літоўскім бокам. Але патрэбы ў гэтым няма. Аўтобусы ходзяць незапоўненымі.

“Сёння перавозкі забяспечваюцца. І мы шмат рэйсаў робім на ўмовах супрацоўніцтва, і яны. Таму што сёння, каб зрабіць рэйс, трэба знайсці партнёра з таго боку. З Гомеля ходзяць рэйсы на Вільню. Праблем сёння няма”.

Насамрэч няма. У даведках мінскіх аўтавакзалаў нам прапануюць квіткі на любы дзень па кошце ад 117 да 135 тысяч. Восем рэйсаў на дзень. З 7.20 ранку да паловы на дванаццатую ночы. А вось выехаць з Вільні не так проста. Апошні аўтобус – у 18.05.

 

Шлях ад Мінску да Вільні на аўтобусе займае каля 4 гадзін. Цягніком хутчэй – 3. Але іх менш – толькі два на дзень. Раніцай у 7.45 і вечарам. Агульны вагон каштуе 83 тысячы, плацкарт і купэ – 112 і 175 адпаведна.

Ходзяць да Вільні і назад толькі беларускія цягнікі – у літоўскай чыгунцы ад сваіх адмовіліся на карысць нашых і пакуль новых уводзіць не плануюць. Кіраўнік аператыўнага ўпраўлення беларускай чыгункі Сяргей Мацкевіч расказвае, што саставы поўнасцю не запаўняюцца, і ў асноўным, складаюцца з чатырох вагонаў. Пры патрэбе іх можна павялічыць да шасці.

“Можам павялічыць да 6 (вагонаў -- Еўрарадыё). Але такіх зваротаў няма. Яны ідуць не паўпустыя, а запоўненыя на 70-80%. На 20% пустыя. Ці ёсць сэнс павялічваць колькасць рэйсаў?”.

У даведцы чыгуначнага вакзала наяўнасць квіткоў пацвярджаюць. На бліжэйшую суботу амаль 200 яшчэ можна набыць. Праўда, усе ў агульных вагонах. У будныя дні цягнікі з Мінска да Вільні ўвогуле паўпустыя.

Тым часам на мяжы заторы з легкавікоў. Днём панядзелка на Каменным логу чакала каля 80 легкавікоў. Адказ на загадку не толькі ў зручнасці ўласнага транспарту, але і ў яго таннасці. Пры сярэднім расходзе паліва і 4 чалавеках у салоне, дарога да Вільні на аднаго будзе каштаваць усяго 62 тысячы. І гэта з улікам страхоўкі на машыну. Другі раз па гэтай страхоўцы ў Акропаліс з Мінска можна з’ездзіць усяго за 25 тысяч.

“Сёння перавозкі забяспечваюцца. І мы шмат рэйсаў робім на ўмовах супрацоўніцтва, і яны. Таму што сёння, каб зрабіць рэйс, трэба знайсці партнёра з таго боку. З Гомеля ходзяць рэйсы на Вільню. Праблем сёння няма”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі