На мяжы забралі альбомы "Прэс-фота Беларусі-2011"

Беларускія памежнікі забралі іх для правядзення "экспертызы на наяўнасць нейкіх матэрыялаў, якія могуць нашкодзіць бяспецы Рэспублікі Беларусь".

Вось што распавяла Еўрарадыё Юлія Дарашкевіч:
121112_daraszkievicz.mp3
"Прычым альбомы старыя. Яны на пачатку гэтага года выдадзеныя, з мінулага конкурсу. Гэта рэшткі. Яны ездзілі па Літве, па Польшчы: па нашых фотавыставах, імпрэзах... Гэта абсалютна легальны альбом. І мы прапанавалі ім на месцы праверыць, але яны не змаглі скарыстацца сваёй базай і падняць усю дакументацыю, каб спраўдзіць, што ўжо гэтыя альбомы мяжу і праверкі праходзілі".

Нагадаем, на вокладцы альбома змешчаны фотаздымак беларускіх салдат, якія глядзяць праграму "Панарама" тэлеканала "Беларусь-1".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі